Старонка:У прасторы (1926).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗   ∗

Праімчыцца бура, сарве з кучаравай бярозы лісьцік, закружыць яго ў плынь ветравіньня, аднясе далёка, далёка… а там кіне вобзем, прысыпе жвірам. І так зноў, новы лісьцік, за лісьцікам яшчэ лісьцік, а калі падыходзіць шэрая восень, аголіць бярозку вецер, і толькі абвіслыя галінкі журбуюць пра загубленыя лісьцікі. А на весну, адзяючыся зноў, гэтыя галінкі ад радасьці пачынаюць плакаць… Тады ў народзе чутно: хадзем піць бярозавы сок…