Старонка:У прасторы (1926).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

над намі, — нэрвуецца пані, стоячы на пляцформе ля вагону.

— Вы до Познані? — пытаецца пан у белым саламяным капэлюшы ў сваёй суседкі.

— Не, я до Волковыску, — адказвае.

Саламяны капэлюш зьдзіўлена выстыркае вочы…

— До Волковыску? перапытвае, а ў думках ён разважае.

— Паеду ў Познань, гэта „крыху“ далей за Ваўкавыск. Чым далей, тым лепей. А то зноў прыдзецца ў апошніх портках уцякаць ад бальшавіцкай заразы. І, успомніўшы пра бальшавікоў, ён нэрвова ўскочыў з месца, глянуў раней у вакно, а потым на сваіх падарожнікаў, уздыхнуў і націскам на кожным слове здаволена адчыкрыжыў:

— О, псякрэв, большэвіцы…

Што гэтым хацеў сказаць у тую хвіліну пан у саламяным капэлюшы нямаведама, толькі сказаўшы — сплюнуў…

Другі званок на станцыі быў заглушаны гулам, які пранёсься над горадам.

Г-г-г-гу-у-у! — пранеслася і водгульлем адгукнулася…

Гэта быў першы гарматны стрэл з бранявога бальшавіцкага цягніка, які першы сваім стрэлам знаць гораду даў, што — мы, бальшавікі, ідзём.

Цягнік, перапоўнены ўцякаючым „панствам“, крануўся з месца, не чакаючы трэцяга званка.