Старонка:У лясным гушчары (1932).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ідзе сюды якаясь бабулька з кійком у руцэ… Ну, цяпер ужо няма чаго баяцца: яна пакажа мне дарогу або пераначаваць дазволіць у сябе.

Зьява 2. Дзіця і Баба-Яга (уваходзе).

Баба-Яга. Ты чаго тут крычыш — гукаеш дый палохаеш маіх зьвяроў і птушак? Лес ужо сьпіць!.. Чуеш? — ужо ціш! Кожная птушка, траўка, матылёк, кожнае дзераўца хоча сапачыць…

Дзіця. Бабулька! Пайшла я ў лес па ягадкі дый заблудзілася. Даўно ўжо дарэмна шукаю дарогі да хаты. Нідзе няма жывой душы, каб вывесьці мяне куды трэба… Бабулька! мо‘ ты скажаш мне кудой ісьці?

Баба-Яга. А, заблудзілася!.. (Хітра). А ягадкі свае ты мне дасі? Я сягоньня нічагусенькі яшчэ ня ела…

Дзіця. Я гэтыя ягадкі зьбірала для сваей хворай мамы, але калі ты галодная, дык маеш — бя- ры. Я заўтра зноў для мамы назьбіраю.