Старонка:У лясным гушчары (1932).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
Лес. Сонца схавалася за небасхіл. На сцэну ўваходзіць Дзіця з кошыкам ягад.

Зьява 1. Дзіця (адно).

Дзіця (кліча). Го-го-го! (Гавоpа). Ах, што-ж мне рабіць? Вось блутаюся ды блутаюся па лесе, а дарогі да хаты ніяк не магу знайсьці!.. Ужо сонейка зайшло, усе ў хаце вячэраюць, а я тутака спатыкаю ноч, — у гэтым гушчары. І есьці хочацца і страх бярэ! (Узіраецца у кошык, цягнецца рукою па ягады, потым аддзергівае руку). Не! — Гэтыя ягадкі я абяцалася назьбіраць для мамы; ня буду іх чапаць, няхай будзе поўны кошычак… Нідзе ня відаць дарогі!.. Нейкае знаёмае мейсца!.. Трэба яшчэ паклікаць, мо нехта адклікнецца… (Кліча). Го-го-го! (За сцэнай чуваць адказ: Го-го-го!)

Дзіця. Вось, здаецца, нехта адклікнуўся! Пакажуць мне дарогу да хаты… (Ізноў кліча). Го-го-го!.. (Углядаецца і гавора). Ось, бачу,