Старонка:У лясным гушчары (1932).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Баба-Яга. Ну, добра… Калі так, дык я дам табе магчымасьць вярнуцца дамоў… (Дае клубок). Вось, маеш клубок, — кінь яго на зямлю і скажы: „Клубочак! каціся- каці, — мяне да хаты давядзі“!.. Ен пакоціцца, а ты ідзі за ім, і ён цябе давядзе аж да самай хаты, і тады скрозь зямлю праваліцца… Ды толькі памятай: ідзі наперад, усё наперад за клубочкам, нікуды не аглядайся, нічога не палохайся ды ня спускай вачэй з клубочка, — бо, калі не паслухаеш мяне, клубочак ад цябе уцячэ, а ты ізноў заблудзісься. А калі ў другі раз прыдзеш у мой лясны гушчар, тады ўжо дабра табе ня будзе! Я — Баба-Яга, ўсіх ведзьмаў гаспадыня! Цяпер я зьлітавалася над табой, бо ты дала мне выкуп — ягадкі свае, а ў другі раз я цябе зьем. (Выходзе).

Зьява 3. Дзіця (адно).

Дзіця. А, матулька-ж ты мая! Дык гэта-ж ведзьма! Ах, як добра, што яна зьлітавалася і дала мне