Старонка:У лясным гушчары (1932).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зьява 10. Бай (уваходзе).

Бай. Я — Бай завуся. Так мяне клічуць, калі на дзетак сон не прыходзе. „Баенькі-баю“ маці сьпявае і ў калысцы дзіця качае. Я — Бай завуся, усе так клічуць і добрым словам мяне вітаюць, бо я ніколі людзям ня шкоджу, — сон на душу ім навеваю… Я — Бай! Людзі кажуць ня раз: „Ішоў Бай па сьцяне ў чырвоным жупане, ці баіць, ці не?“ — Я кажу не, — не па сьцяне, я тут у лес, у гушчар залез; думка ў мяне ў галаве, каб ратаваць дзіця. Ведзьма ўжо хоча яго ў кацёл кідаць ды гатаваць на агні. Каб уцякло адтуль яно, памогуць мне Ліхі, а як далей яго ратаваць, я ведаць-знаць ужо бу- ду сам.

Зьява 12. Бай і Дзіця (убегае).

Дзіця. Бай! Бай! Ратуй мяне! Ведзьма хацела мяне зьесьці! У складзік зачыніла ды вось Ліхі выпусьцілі мяне. Бай! Бай! ратуй мяне! Баба-Яга, як пабачыць, што мяне там няма, будзе гнацца за