Старонка:У лясным гушчары (1932).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

прападзеш! Вось зара мы цябе зьямо!

Дзіця (абудзіушыся). Ай, ведзьмачка, цётачка, бабулечка! Пусьці! ня еш мяне!

Баба-Яга. Хадзі! (Цягне дзіця за руку). Пакуль мае слугі распаляць у печы вагонь, я зачыню цябе ў складзіку. Хадзі!

Дзіця. Ай, ведзьмачка, Ягінечка, бабулечка, пусьці мяне! Ня еш мяне… цётачка!.. (Выходзяць).

Зьява 10. Два Ліхі (убегаюць).

1 Ліха. Чуў?

2 Ліха. Але.

1 Ліха. У складзік ведзьма зачыніла.

2 Ліха. Там яму будзе сьмерць-магіла.

1 Ліха. Трэба на злосьць ведзьме зрабіць!

2 Ліха. Трэба дзіця выпусьціць!

1 і 2. Хутчэй! хутчэй! (Выбегаюць у той бок, кудой пайшла Баба-Яга).