Старонка:У лясным гушчары (1932).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мной, дагоне, спаймае і зьесьці мяне! Бай-Баіньку, ратуй! (Плача).

Бай. Ня плач, дзетанька, я цябе выратую. Вось маеш попелу з-пад вагню купальскага. (Дае Дзіцяці мяшочак з попелам). Баба-Яга з іншымі ведзьмамі будзе гнацца за табой. Як будуць ужо блізка, вазьмі жменю гэтага попелу і кінь на одлек: тады ты засыпеш ведзьмам вочы попелам, і яны ад яго асьлепнуць і разьляцяцца па лесі, як васеньнія лісьця, калі іх сівер закружыць па полю… А ты тады ўцякай! (Выходзіць).

Дзіця. О, дзякую табе, мой добры Бай!

Зьява 13. Дзіця, Баба-Яга і іншыя ведзьмы (убегаюць).

Баба-Яга. Трымайце! хапайце! Вось яно!

Дзіця (сыпле на адлек попел).

Ведзьмы (з піскам разьбягаюцца і, асьлепнуушы, хапаюць адна адну).

Дзіця. Вось вам, паганыя ведзьмы, за тое, што хацелі мяне