Старонка:У лясным гушчары (1932).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ню нам папсавала. Цяпер спаткаць яе павінна кара: няхай сьніць — сон страшны! (У скоках пачынаюць кружыцца навокал Дзіцяці).

Зьява 8. Тыя-ж і Баба-Яга (уваходзе).

Баба-Яга. Вы тут чаго? Пара вам спаць! Ня чулі, што певень ужо пяяў? А кыш! Пара вам спаць, а ня гульні спраўляць! А кыш! а кыш! а кыш! (Страхоцьце разьбегаецца у розныя бакі).

Зьява 9. Баба-Яга і дзіця, пасьля Ведзьмы.

Баба-Яга (падыходзе да Дзіцяці). А — ты ізноў тутака! Не паслухала маей перасьцярогі, ну, цяпер ужо блага табе будзе! (Кліча): Гэй, ведзьмы! (Ведзьмы убягаюць). Распалеце агонь у маей хатцы на курынай лапцы, — будзем вячэру сабе гатаваць! (Ведзьмы выбегаюць). Ну, дзетачка, уставай! У першы раз я зьлітавалася над табой; дала табе клубок і перасьцярогу, цяпер — у другі раз — ты згінеш--