Старонка:У лясным гушчары (1932).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цам лямпы якіясь… Я страшэнна спалохалася, заплюшчыла вочы, пасьля гляджу — ажно майго клубочка ўжо няма! Недзе прапаў, як камень у ваду… Што мне рабіць? Зусім я замарылася! Трэба будзе хіба тутака пераначаваць, ці што, а заўтра, як толькі сонейка ўзойдзе, трэ‘ будзе ізноў шукаць дарогу… Там мамачка мая заплачацца, мусіць бяз мяне! Ах, Божа мой, вось дык няшчасьце! У другі раз так далёка па ягадкі не пайду… Ну, тут пад гэтым кусьцікам засну, трэ‘ яшчэ толькі памаліцца… (Укленчыушы гавора): О, Божа мой, мей літасьць нада мной заблуджанай! Нікога тут німа, хто-б пашкадаваў мяне, адна ў лесе начаваць тут буду я… О, Божанька Ты мой! Дай маме супакой, а мне сон ціхі дай! (Кладзецца пад кусьцікам і засыпае).

Зьява 7. Дзіця і лясныя духі (памалу ўваходзяць).

1 Страх. Бач! Яно сьпіць!

2 Страх. Што нам рабіць? Гуль-