Старонка:У лясным гушчары (1932).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

1 Ліха. Я вялізарнай жабай гляну з паміж кустоў.

1 і 2 Ліха (разам). Хутчэй, хутчэй! (Выбегаюць у той бок, куды пайшло дзіця).

Зьява 5.

На сцэну ўходзяць Зьвяры і рознае Страхоцьце. Скачуць нейкі фантастычны танец. Пасьля першы Страх гавора.

1 Страх. Ціха! там нехта ідзе!

Усе. Дзе?

1 Страх (паказвае рукой). Вось там!.. Нейкае дзіця!..

Усе (углядаюцца). Дзіця…

1 Страх. Хавайцеся!

Усе. Хавайцеся! (Разьбегаюцца у розныя бакі).

Зьява 6. Дзіця (уваходзе).

Дзіця. Ізноў я зьбілася з дарогі! Клубочак каціўся ды каціўся, я ішла за ім… Раптам пачаліся страхі: з гушчары выкацілася якаясь аграмадная куля… Пасьля раптам паміж кустоў нешта страшэнна запішчэла. Глянула я, ажно там агромністая жаба, вялікая, як хата, а вочы так і блішчаць, быц-