Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сім! Бо што-дня, ці прынамся праз дзень, вылятае з Саловак на зямлю гідраплян, які вязе службовыя дакуманты, — ды праз некалькі тыдняў пасля спыненьня навігацыі пацягнуцца к зямлі на лодках „паморы“.

Паморы“.

„Паморы“ — гэта салавецкія вязьні, якія самахоць пускаюцца ў гэту небясьпечную падарожу. У невялікіх лодках — на шэсьць душ, забясьпечаныя правіянтам на два тыдні, ідуць яны ў мора, вязучы звычаўную пошту — пісьмы вязьняў. Сьпярша цягнуць лодкі па лёдзе, які акружае востраў, ажно пакуль ня дойдуць да плывучае па моры „шугі“, у якую спускаюць лодкі. Тады пачынаецца змаганьне з морам — за жыцьцё.

Добра, калі дзьме вецер папутны. Тады натугі вясьляроў не марнуюцца. Лодкі пасоўваюцца наперад — у пажаданым кірунку — на Кемь. Па дарозе сустракаюцца плывучыя лядовыя глыбы. „Паморы“ выцягваюць лодкі на лёд, папіхаюць іх павольна, асьцярожна, крэпка трымаючыся за борт. Бо лёд раптоўна канчаецца, і неасьцярожны падарожнік праваліваецца праз зрадніцкую „шугу“ — ў ваду. Калі някрэпка трымаўся за борт лодкі, дык — пакуль таварышы пасьпеюць падаць яму руку помачы — „шуга“ ўжо самкнецца над ягонай галавой, і вынырнуць стуль — немагчыма.

Калі-ж на моры пачне шалець праціўны вецер, усе натугі вясьляроў-памораў — дарэмныя. Ве-