Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/98

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

касьці хлеб, цукер, кансэрвы, дык цяпер ужо толькі ад часу да часу прадавалі селядцы, скісшыя павідлы (мармаляду) ці ляндрынкі ў вельмі абмежанай колькасьці — дый толькі працуючым панад норму „ударнікам".

За кароткае лета (ліпень-жнівень) прырода крыху падкармлівала вязьняў. У салавецкіх лясох расло мноства чарнікі і брушніц. Гэтых ягад была такая маса, што, пахадзіўшы па лесе пару гадзін, можна было набраць іх поўнае вядро. Ведама, аб тым, каб іх есьці з цукрам, не магло быць і гутаркі, — але лепш і гэта, чым нічога. Было таксама багата грыбоў. Дык за летнія месяцы голад ня так дакучаў, як узімку.

Зіма.

Гэтая даўгая палярная зіма напаўняе вязьня страшэнным жахам. Чалавек хацеў-бы затрымаць зямлю ў яе кружэньні навакол сонца!

Але няма рады! Пачынаюцца дажджы, дажджы без канца, і ўдзень, і ўначы, бяз спыну, цэлымі тыднямі. Урэшце дождж зьмяняецца сьнегам. Мора доўга не дае скаваць сябе лядовымі путамі, але ўрэшце і яно, бяссільнае, паддаецца, і навакол вострава на дзесяць кілямэтраў залягае лёд, грубы на пару мэтраў. Далей-жа бадзяюцца паморы загнаныя сюды з Ледавітага акеану крыгі ці плыве гэтак-званая „шуга“ — дробны лёд, зьмешаны са сьнегам. Параходы зімуюць у доках.

Мы зусім адрэзаны ад сьвету. Ды не: ня зу-