Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/100

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цер гоніць лодкі — разам з заторамі „шугі“ — у няведамую даль, часта ажно да злучэньня Белага мора з Ледавітым акеанам. Сьмелыя, загартаваныя людзі па пару тыдняў змагаюцца з морам, сплючы пачародзе ў той-жа лодцы, якая іх нясе мо’ на загубу, маючы за прыкрыцьце брэзэнт, пад якім на газавай машынцы вараць сабе страву, адданыя на ласку й няласку вятроў. Добра, калі ў такіх абставінах „паморам“ удасцца прыстаць да аднаго з астраўкоў, густа рассеяных па Белым моры, і тамака дачакацца зьмены ветру. Часта, аднак, яны гінуць. У 1929 годзе адну з лодак, ехаўшых да Кемі, бура панесла ў адваротным напрамку. Усякі сьлед па ёй загінуў. І толькі праз пару месяцоў іншая лодка, якая з Саловак плыла да Кемі, спаткала загінуўшую — поўную сьнегу, абледзянелую, у гушчы „шугі“: усе людзі на ёй замерзьлі насмерць.

Ня гледзячы на небясьпеку падарожы, адважных ахвотнікаў хапае. Яны займаюць у лягеры упрывілеяванае становішча. Страву дастаюць першае катэгорыі, значыць такую, як тыя, што працуюць на найцяжэйшых работах. У летнія месяцы, як ёсьць навігацыя, блізу нічога ня робяць — адпачываюць. Калі-ж пачынаецца пэрыад камунікацыі лодкамі, ім даюнь мясныя кансэрвы і сьпірт. Гэта — „прысмакі“, якіх ніхто больш не дастае.

Калі па лягеры разыйдзецца вестка, што першыя лодкі паплылі да Кемі, усе нецярпліва чакаюць вестак аб іх лёсе. Урэшцэ, радыё падае з