Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

місіі з нібы-то вінаватымі мела на мэце паказаць, што Саветы рупяцца аб гуманітарныя адносіны да вязьня — у мысль абвешчанага імі прынцыпу: „не караць, але папраўляць“. Дый хто-ж найбольш пацярпеў ад гэнае „санацыі“? Каэры, якія займалі адміністрацыйныя становішчы, каэры, якія быццам-то дзеля падрываньня даверу да савецкага ўраду выкрыўлялі ягоную палітыку...

А ўзапраўднасьці — немагчыма дапусьціць, каб гэнае „выкрыўляньне“ ня было загадана зьверху!

Ад таго часу „соцыяльна блізкія“ (гэта ёсьць: крыміналісты!) пачынаюць карыстацца ўсялякімі прывілеямі. Была нават зроблена спроба скінуць усіх палітычных вязьняў з займаных імі адміністрацыйна-гаспадарчых становішчаў і замяніць іх зладзеямі. Але хутка спынілі гэты экспэрымэнт, бо зладзеі — з прычыны свайго нізкага ўмысловага роўня — былі няздольныя выпаўняць узложаныя на іх абавязкі або, займаючы адказныя становішчы, кралі.

Экспэрымэнт адкінулі, астаўся толькі прынцып: паколькі магчыма, выкарыстываць дзеля адміністрацыйных становішчаў крымінальны элемэнт, адсоўваючы палітычных ад кіраваньня лягерным жыцьцём.

Адначасна з году ў год пачалі пагаршацца аправізацыйныя варункі. Калі даўней (у 1927-28 гадох) у крамках салавецкага лягеру можна было бяз ніякага абмяжаваньня купляць у кожнай коль-