Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/96

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

душ. Іх абінавачывалі ў скрыўленьні савецкае палітыкі і ў нядбайнасьці. Блізу палову арыштаваных (пераважна спасярод вязьняў) расстралялі, рэшту — вольных саслалі на 5—10 гадоў у розныя концэнтрацыйныя лягеры. Начальніка лягеру Заріна саслалі на 10 гадоў у адзін з лягераў.

Дзеялася гэта ў 1930 годзе.

Перамены.

Ад гэтае даты на Салоўках зрабілася шмат перамен. Скончылася ўрэшце панаваньне „дрына“ (палкі). Пакінулі біць вязьняў. Скасавалі Сякірку. Палепшыліся санітарныя варункі. Абавязкава вадзілі ў лазьню раз на тыдзень. У лазьні давалі вязьням чыстую бялізну.

Што выклікала гэтыя перамены?

Няўжо-ж цэнтральныя ўлады ў Маскве дагэтуль ня ведалі, што ў нас робіцца? Няужо-ж весткі аб адносінах, пануючых на салавецкай катарзе, прыпадкам дайшлі да ОГПУ ў Маскве і выклікалі прыезд адумыснае камісіі, якая правяла аздараўленьне?

Мы — салавецкія вязьні — сцэптычна ўглядаліся на ўсё гэта, ня веручы, каб нашыя валадары кіраваліся тутака чалавекалюбствам. Ведаючы савецкую палітыку, мы гатовы былі думаць, што і ў гэтым выпадку адбываецца свайго роду „інсцэнізацыя“, разьлічаная на вонкавы эфэкт, — думалі нават, што праўда аб жыцьці на Салоўках дайшла да загранічнае прэсы, і жорсткая расправа ка-