Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/95

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лёгка: трэба было, каб вязень быў беззаганны ды каб улада прыхільна адносілася да яго.

Хто ня мог спадзявацца пабачаньня з блізкімі, таго цешыла магчымасьць атрымліваць улетку пасылкі з емінай. Урэшце тыя, хто нічога ад нікога не чакаў, цешыліся з набліжэньня лета так, як кожны чалавек цешыцца з гэтага на далёкай поўначы, дзе зіма пануе больш за паўгоду.

Урэшце, пад ажыўляючымі праменьнямі сонца, лёд гэтак пацянеў, што ледакол „Нева“ здолеў ужо пракласці дарогу параходу „Глебу Бокію“, які вырушыў у сваю першую сёлета падарожу.

У апошніх днях траўня, як і кожны год, распачалося ўрэшце плаваньне.

Першым параходам прыехала на Салоўкі нейкая таёмная камісія з Масквы. Апавядалі дзіўныя рэчы. Казалі, што камісія, зложаная з пяцёх асоб, прыехаўшы на востраў, ураз-жа пачала абхадзіць роты, дзе распытывалася у вязьняў аб пануючых у лягеры адносінах, аб санітарным стане даўней і цяпер, аб карах, накладаных за невыпаўненьне работы, і г. д. Падчас гэтых гутарак, па загаду камісіі, прадстаунікоў адміністрацыі ня было.

Хутка пачалі апавядаць яшчэ большыя дзівы. Апавядалі, што шмат прадстаўнікоў адміністрацыі спасярод вязьняў арыштаваны, казалі нават, што ёсьць арыштаваныя і вольныя; урэшце, пачалі казаць, што арыштаваны і сам начальнік лягеру, Зарін.

Гэта была праўда. Арыштавалі некалькі сот