Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

выкрывалі вошы, дык усю роту паза маркой гналі ў лазьню. а рэчы пасылалі дэзынфэкаваць.

Урэшце у лютым наступнага году эпідэмія, зьменшыўшы жыхарства Саловак напалову, пачала цішэць, а з вясной зусім счэзла.

Камісія з Масквы.

Ужо прыляцелі чайкі — зьвястуны вясны — і напаўнялі сваім крыкам паветра, але мора навакол нашага вострава было яшчэ скаванае лёдам.

Аднак цёплы подых Гольфштрому ўсьцяж прыбліжаў да нас цёмную паласу вады, вольнае ужо ад лёду. Цёмная паласа з кожным днём была бліжэй, і ў нашых сэрцах будзілася радасьць з прычыны хуткага ўжо навязаньня лучнасьці са сьветам. Ізноў прыйдуць да нас параходы з процілежнага берагу — з Кемі, ізноў будзем бачыць новых таварышоў няволі, ізноў пачнуцца прыезды сваякоў, каб атрымаць на колькі дзён магчымасьць бачыцца з сваімі блізкімі — вязьнямі.

Пабачаньні („свидания“) былі дваякія: адны — „на общих основаниях“ (на агульных падставах), калі прыезжыя сваякі мусілі жыць на Салоўках у вызначаным ім дамочку і маглі бачыцца з вязьнямі толькі раз на дзень — у працягу двух гадзін пад наглядам прадстаўнікоў адміністрацыі; другія — „асабістыя“, калі вязьню дазвалялі ў працягу ад 7 да 14 дзён жыць разам з прыезжымі і праводзіць з імі ўвесь гэты час бяз ніякіх абмяжаваньняў. Атрымаць гэткае пабачаньне было ня-