Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/93

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„Брацкія магілы“ на магільніку ўжо даўно не маглі зьмясьціць багатае жніво сьмерці. У суседнім лесе капалі ямы, у якія кожны дзень скідалі па некалькі дзесяткаў трупаў. На шчасьце, насталі марозы, і гніцьцё трупаў спынілася. У скляпох бальніцы ляжалі кучы мёртвых целаў, выкіданых кожны дзень з бальнічных саляў, і чакалі на свой чарод дзеля пахаваньня. Нябожчыкам вешалі на шыі таблічкі з імем і прозьвішчам. Аднак гэты спосаб хутка пакінулі, і санітар, памачыўшы бруха нябожчыка мокрым лахманом, пісаў на целе імя і прозьвішча хімічным алавіком. Санітары гэтак сама хварэлі на тыфус і паміралі аднолькава з усімі. На санітараў вербавалі ахвотнікаў, сулячы ім добрыя варункі.

Эпідэмія захапіла ўвесь востраў. З аддзелаў (філіяў), якія з санітарнага гледзішча былі ў яшшэ горшых варунках, чым Крэмль, даходзілі весткі аб страшэнных разьмерах катастрофы. Навігацыя скончылася. Лёд скаваў мора на паўгоду.

Пачалося змаганьне з пошасьцяй радыкальнымі спосамі. Цэлыя роты выкідалі з усімі іх манаткамі і нарамі на сьнег. Нары шаравалі, апарывалі гарачай вадой; камеры дэзынфэкавалі і мылі.

Кожны тыдзень ганялі людзей у лазьню, а вопраткі іх аддавалі дзеля дэзынфэкцыі. Прымусам стрыглі валасы на ўсенькім целе. У лазьні пачалі выдаваць казённую чыстую бялізну. Былі ўтвораны гэтак-званыя „санітарныя тройкі“, якія рабілі ў ротах санітарную рэвізію, і калі ў некага