Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/92

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзей усасываліся рознымі аддзеламі лягеру на салавецкім остраве. Пакуль адбудзецца разьмяшчэньне, трэба было адбываць карантын у цэнтры салавецкага жыцьця, ў Крэмлі, або недзе блізка. Вызначаная дзеля гэтай мэты 12-я рота ўжо была перапоўнена. У ёй было больш за 1.000 асоб. Людзі спалі на нарах, пад нарамі, дзе папала, як той казаў — як сялядцы ў бочцы. Новыя транспарты пачалі памяшчацца у пустых стайнях і хлявох „Сельхоза“. Тутака ў брудзе, на сьмярдэючай са­ломе, у сырасьці, цесна адзін пры адным, ляжалі злодзей і прафэсар, вясковы хлебароб і царскі генэрал. Вошы страшэннай масай пакрывалі целы гэтых няшчасных людзей.

Увосені 1928 году неяк у вадзін дзень разыйшлася чутка, якую шапталі з вуснаў у вусны, бо голасна гаварыць аб гэтым пакуль што йшчэ нельга было, — што у стайнях „Сельхозу“ здарыліся выпадкі плямістага тыфусу. Хутка салавецкая бальніца аказалася перапоўненай. Пад хворых пазаймалі тымчасова іншыя памяшчэньні. Праз пару тыдняў зачынілі тэатр, які запоўніўся тапчанамі з хворымі. У прадпрыемствах, дзе працавала вялікшая колькасьць работнікаў, работу прыпынілі. Было забаронена хадзіць із роты ў роту. Калі ў камеры нехта захварэў, дык яго выносілі ў бальніцу, а камеру замыкалі на ключ, і ўсе жыхары яе мусілі тамака адбыць двохтыднёвы карантын. Абеды прыносіў з кухні днявальны.

Падвоз новых партыяў вязьняў прыпыніўся.