Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

хаючы дасьціпаў ды слоў куплетаў, ажно пакладаліся ад сьмеху.

А акторы, якія выступалі перад імі, мелі на думцы толькі адно: спадабацца прыезным, зьвярнуць на сьбе іх ласкавую ўвагу, а мо’ скінуць хоць адзін год цяжкое няволі?

Але ў мамэнт, калі трасьліся ад сьмеху брухі тых, хто „наградил нас Соловкамі“, справа ўжо была закончана, сьпісак падпісаны, лёсы вырашаны.

Колькі-ж нязьдзейсняных надзеяў, колькі разачараваньняў!

А як параход плыў ужо з камісіяй назад да Кемі, шмат у якой камеры паўтаралі ўпаўголасу пачутую са сцэны песьню:

Посидите здесь годочков три иль пять —

Будете з восторгом вспомннать...

Пяялі, сьмяяліся... праз сьлёзы. У гэтых словах была бязсільная роспач нявольніка, якому пан загадаў весяліць сябе.

Эпідэмія тыфусу.

Што-дня параход „Глеб Бокій“ цягнуў за сабой бялізную барку, якая, ад імя вядомай нямецкае камуністкі, называлася „Кляра Цэткін“. Штодня прыбывалі ўсё новыя ды новыя партыі арыштантаў. Што-дня на палубе і пад палубай „Глеба“ і „Кляры“ сотні вязьняў ехалі на свой страшны лёс.

Гэтыя новыя масы засуджаных на гібель лю-