Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/90

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Раз у год, увосені, прыяжджала на Салоўкі камісія з Масквы, зложаная з вышэйшых агентаў ГПУ, якой быў даручаны перагляд спраў, характарыстыка вязьняў, зьмяншэньне часу кары.

У праграму ўрачыстага спатканьня камісіі ўваходзіў такжа спэкталь у салавецкім тэатры.

Літаратараў у нас хапала. Літаратарам далі заданьне: напісаць на прыймо камісіі адумысную „рэвію”.

У 1928 годзе пастаўлена была на сцэне салавецкага тэатру рэвія п. н. „Генеральная поверка”, напісаная салавецкім вязьнем — уталентаваным літаратарам. Хаця галоўнай тэмай дасьціпаў аўтара было самабічаваньне, значыць — паказаньне ў благім асьвятленьні сваіх таварышоў — палітычных вязьняў, аднак яму ўдалося ўвесьці туды контрабандай і некалькі куплетаў, у якік іранічна гаворыцца аб лягерных адносінах.

Дапрыкладу:

Хороши по весне комары,
Чуден вид от Секирной горы.
А от разных ударных работ
Здоровеет веселый народ!

Прыпеўка:

Тех, кто наградил нас Соловками,
Просим: приезжайте сюда сами.
Посидите здесь годочков три иль пять,
Будете с восторгом вспоминать...

Важныя госьці сядзелі ў першых радох і, слу-