Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/89

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нажаючы... ніжнюю частку цела. „Ахвяра“, не спадзяючыся подступу, доўга шукае вуснамі свайго „лёсу", урэшце вочы адвязваюць, і „ахвяра“ толькі тады даведываецца, якія нягодныя кпіны з ей састроілі...

Існуе цэлы рад падобных „гульняў", але пяро мае няздолнае апісаваць іх, не абражаючы маральнага пачуцьця чытача. Дык лепш аб іх замаўчу.

Найчасьцей ахвярамі гэткіх зьдзекаў бываюць новапрывезеныя вязьні. І гора такому навічку, калі пападзе ў камеру, дзе большасьць складаюць крыміналісты. Дорага абходзіцца яму прыймо ў гэткую кампанію...

Справядлівасьць вымагае адзначыць, што часамі і палітычныя вязьні, гэтак званыя ка-эры, так сама прыймаюць учасьце ў падобных „гульнях“.

Гумар выяўляецца і ў асаблівых назовах, якія даюць сьмяротнаму прысуду. У вастрожнай гутарцы — замест: быць засуджаным на кару сьмерці — гавораць: паехаць на допыты к Дзяржынскаму, або: праехацца на месяц! У Менску гаварылі; паехаць на Камароўку або: дастаць у падарунку тры залатнікі.

Нават перад абліччам такое вялікае тайны, як сьмерць, шыбенічны гумар шчырыць свае струхлелыя зубы. Быццам гумар сярэднявечных чараўніц, якія з гістэрычным сьмехам узыходзілі на вогнішча...

∗     ∗