Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зыку, як добры прыяцель… Мілыя людзі! Ня тое, што ў гнілых буржуазных краёх!

Філёр“.

Назаўтра ўвечары попутчік сядзеў у вагзальным буфэце, чакаючы прыходу цягніка.

У буфэт увайшла кампанія зложаная з двох мужчын, жанчыны і сабакі. Мужчыны былі ў дарагіх шубах, дама была апранута ня горш за жанчын гнілога захаду, у аднага з мужчын быў футляр са складной стрэльбай.

Кампанія расселася за суседнім столікам і пачала гутарку на паляўнічыя тэмы.

— Хто гэтыя людзі? — думаў попутчік. — Гэтыя вясёлыя, добра апранутыя, поўныя радасьці жыцьця людзі?

— Як вы яго клічаце? — спытаўся адзін з мужчын у другога.

— Філёр.

— Ха-ха! праўда, Філёр! Лоўкае імя! Філёр! Хадзі сюды! Ха-ха-ха!

Сабака сядзеў спакойна на падлозе, ляніва паглядаючы то на аднаго, то на другога. Раптам адзін з іх пахіліўся над сабакай і зірнуўшы на попутчіка, шапнуў:

— Філёр! вазьмі!

Філёр падняўся са свайго месца, не сьпяшаючыся падыйшоў да попутчіка і, абапёршы лапы на яго каленах, павярнуў сваю касматую морду да