Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Бачу, што вы заняты… Я маю даручэньне… я супрацоўнік ГПУ… мне даручана прасіць вас, каб вы заўтра вячэрнім цягніком выехалі ў Менск. Хоча вас бачыць таварыш старшыня Опанскій…

— А, акурат пасьлязаўтра я зьбіраўся ехаць у Менск — адказаў попутчік.

— Не, не! — перабіў яго незнаёмы. — Вас вельмі прасілі, каб заўтра… Выбачайце, але можа грашовыя справы?. Калі пазволіце, дык я мог-бы вам пазычыць…

— О не, нічагусенькі… Дзякую… Ну, калі так на гэтым залежыць, дык у канцы канцоў магу выехаць заўтра.

— Але, будзьце ласкавы. Калі ласка, падпішэце, што я паведаміў вас.

— О, якія фармальнасьці!

— Так, ведаеце, фармалістыка… Нічога не парадзіш, такі заведзены парадак… А дзе вы спатыкаеце новы год?

— Сярод актораў, у прыватнай кватэры.

— Ну, ня буду вам перашкаджаць. Бывайце здаровы. Зычу весела правесьці час.

— І вам таксама… Бывайце… Асьцярожна, тут цёмна… Вось дзьверы… Усяго добрага.

Незнаёмы пайшоў.

— Якія мілыя людзі — думаў попутчік, сядаючы ізноў перад люстэркам. — А там, у нас, заграніцай палохаюць усіх гэтымі літэрамі: ГПУ! Надта мілыя! Джэнтэльмэны! А якія простыя, шчырыя адносіны. Чалавек незнаёмы прапануе мне па-