Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

свайго гаспадара, быццам пытаючыся, ці добра выпаўніў заданьне.

Элегантная кампанія рассьмяялся.

— Які мілы жарт — падумаў попутчік і усьміхнуўся, пазіраючы на незнаёмых.

Філёр вярнуўся на сваё месца.

Гутарка перайшла на іншыя тэмы. Цяпер гаварыла дама. Гаварылі аб шаўковых паньчохах, а вялікіх цэнах, аб тым, як трудна знайсьці добры тавар.

Цягнік ужо прыйшоў. Толькі адзін вагон ідзе проста ў Менск. Калі сядзеш у іншы — у Оршы будзе перасадка. Попутчік знайшоў гэты вагон і уцешыўся, пабачыўшы там бачаную нядаўна кампанію. Пачаў разглядацца навокал, шукаючы для сябе месца.

— Вы шукаеце месца? — падыйшоў да яго адзін з незнаёмых джэнтэльмэнаў. — Вось ваша месца.

І паказаў рукой на незанятую лаўку.

— Сядайце — казаў далей незнаёмы упаўголасу, каб ня чулі іншыя пасажыры — вы арыштаваны, зразумела? Вось ордэр.

І чэкіст паказаў нейкую паперку.

Попутчік ускрыкнуў:

— Як? за што? чаму?

— Цсс! — успакоіў яго незнаёмы — не цяпер, тут публіка, пасьля пагаворым… Сядайце, можаце прылегчы… Філёр! на месца!