Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ця. Дык іх ніколі не пакідае гумар, які адзначаецца нейкім дзікім жаданьнем зьдзекавацца над бліжнімі. Кожны іхні жарт ці забава злучаны са зьдзекам над сваім таварышам. Дасьціпнасьці ў гэтым мала.

Дапрыкладу, вастрожная гульня у „паховіны бабы“ абмежываецца тым, што аднаго вязьня (ахвяру) кладуць на падлозе, а іншая б‘юць яго скручанымі ручнікамі. Гульня ў „веласіпед“ адбываецца гэтак. Заснуўшаму вязьню ўтыкаюць паміж пальцаў ног кусочкі паперыны і запаліваюць іх. Ахвяра ад болю пачынае рабіць нагамі рухі, якія напамінаюць рухі вэлясыпэдыста падчас язды. Ня раз здаралася, што ахвяру гэткае гульні — пры агульным сьмеху вязьняў — вязуць ў бальніцу з папаленымі нагамі. Гульня называная „выбара старасты“ — больш зложаная. Адзін з учасьнікаў агаляе свае рукі да локцяў і складае іх перад сабою так, каб далоні і локці шчыльна зыходзіліся. Паміж зложанымі гэтак рукамі ўтыкаюцца паскручваныя ў трубачкі папяровыя „лёсы“. „Выбаршчыкам“ пачародзе завязываюць вочы, рукі закладаюць за сьпіну, і кожны з іх падыходзе да трымаючага „лёсы“, стараючыся зубамі выцягнуць ушчыленую паміж рук трубачку. Ведама, кожны раз лёс аказваецца пустым.

Калі прыходзіць чарод на загадзя нагледжаную „ахвяру“, дык роля трымаўшага паміж рукамі „лёсы“ канчаецца. Ён адсоўваецца, а на ягонае месца шыбка становіцца іншы учасьнік гульні, аб-