Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нагану, — сяньня часта бесклапотна нешта напяваюць...

Шчырым і бесклапотным гумарам веець ад слоў афорызму, які трэба было-б напісаць над уваходам у савецкі вастрог:

Входяший — не грусти,
Выходящий — не радуйся!

Запраўды, мала мае прычынаў дзеля радасьці савецкі грамадзяпін, выходзячы з вастрогу на „волю“, якая так сама прадстаўляе свайго роду вастрог, дзе думка ня мае права на сьмялейшы лёт, дзе чалавечае жыцьцё ня можа выйсьці з вызначаных зьверху рамак, дзе на кожным кроку цікуе чэкіст або сексот („секретный сотрудник“), каб ілжывым даносам ізноў укінуць яго ў камеру поўную клапоў — на брудныя нары, каб пачаў тамака нанова сваю падарожу на Галгофу...

— Грамадзянін! Прызнавайцеся, бо ГПУ ўсё вельмі добра ведае, толькі мы хочам, каб вы шчырым прызнаньнем аблягчылі свой лёс...

І людзі — з кроплямі поту на лобе, з разьбітымі ад допытаў нэрвамі, з вачыма поўнымі шалёнага страху — прызнаюцца да праступкаў, якіх не ўчынілі („каб аблягчыць свой лёс“), а вярнуўшыся ў сваю камеру пасьля допытаў выяўляюць гумар вісельніка, пяюць і жартуюць разам з другімі...

Крымінальныя вязьні, ведама, пачуваюць сябе ў вастрозе шмат лепш, чым вязьні палітычныя. Для іх вастрог ня зьвязаны з трагічным пераломам у жыцьці, а прадстаўляе адзін з этапаў жыць-