Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/86

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— месца ўжо няма. І жывуць людзі надзеяй — часта дзіцячай, манлівай, ужо неаднакроць ашуківаўшай іх, і — вераць ей.

Вераць у амнэстыі, якія ніколі не датычаць тых, хто найбольш на іх спадзяецца; вераць у зьмену карнага кодэксу, пры якой найвялікшай карай мае быць пяць гадоў; вераць наагул у зьмену карнае палітыкі Саветаў. А тым часам з году ў год плыве бясконцая хваля вязьняў, канчаецца адна пяцілетка й пачынаецца другая; адбываецца ліквідацыя соцыяльных клясаў, — і новыя многатысячныя грамады сялян („кулакоў“) едуць у концэнтрацыйныя лягеры... А наіўныя вераць манлівым спадзяваньням...

Вастрожны гумар.

Памыліўся-б той, хто бы думаў, што за кратамі ўсьцяж чуваць стогны і скрыгатаньне зубоў, што на тварах вязьняў выяўляецца безнадзейная роспач, што ў месцы мукаў ніколі не пачуеш жарту, гумару, бесклапотнае песенкі. Чалавек гэтак хутка датарноўваецца да новых, ненармальных варункаў жыцьця, прыроджаная патрэба сьмеху гэтак моцна дапамінаецца сваіх правоў, што нават тыя, якім заўтрашні дзень нясе цяжкую вандроўку па этапах на Салоўкі, якія ніколі ужо не пабачаць сваіх блізкіх, — ды нават тыя, каго заўтра са зьвязанымі рукамі й заткнутым ротам павязуць на месца экзэкуцыі, дзе іх чакае куля з