Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/85

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

другі быў прымушаны перакінуць свае ногі праз тулава іншага. Гэта была куча целаў, паўкіданых бяз ладу ў сьмярдзючую камеру. Ведама, страву давалі горшую, чым у звычайных ротах. Засуджаных у карцар выводзілі на работу.

У карцары прасядзеў два тыдні я за тое, што даў суседу на нарах, па прафэссіі шаўцу, свае боты — падбіць падноскі, хочучы гэтак абмінуць звычайны шлях — праз каманданта роты, які быў вельмі даўгі. У маім формуляры даканца ў адноснай графе быў запіс: „караны двохтыднёвым карцарам за нелегальную папраўку ботаў“...

Для жанок месцам цяжэйшае кары быў востраў, названы „Зайчыкі“, дзе варункі жыцьця былі падобныя да „Сякіркі“.

Манлівыя спадзяваньні.

Здавалося-бы, што ў такіх страшэнна цяжкіх варунках жыцьця вязьні павінны-б былі масова канчаць самагубствам. Бяссільны, аддадзены на ласку й няласку кáтаў, чалавек мае толькі адзін выхад, толькі адзін спосаб пратэсту: узьдзець сабе пятлю на шыю. Але гэтак ня дзеецца. За час блізу сямігадовага быцьця майго на катарзе здарыліся толькі тры выпадкі самагубства: двое павесіліся, адзін кінуўся пад поезд. Бо ўсе тут трымаюцца за жыцьцё, як у гарачцы. Чым жыцьцё больш жудаснае, тым больш у ім прывабнасьці; найгоршае жыцьцё — лепш за сьмерць. Бо тут заўсёды існуе йшчэ нейкая надзея, для якое там