Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мярзаньня. А выходзілі згэтуль або ў бальніцу, або — на магільнік...

Жордочка

Апрача апісаных, было і ў самым Крэмлю месца кары у аднэй з царкоўных вежаў, званае „Жордочка“. У неапаліваным, як і на Сякірцы, памяшчэньні вязьні сядзелі на высокіх лавах. Ногі вязьняў не дахадзілі да падлогі, а віселі ў паветры. У такім палажэньні, з рукамі на каленах, людзі сядзелі ў працягу цэлага дня, ня маючы права гутарыць з суседам ды нават павярнуць галаву. Перадышку давалі на прыймо стравы (раз на дзень) і калі выводзілі на сваю патрэбу (двойчы на дзень).

На памосьце стаялі вартаўнікі, якія пілнавалі, каб маўчаньне і забарона руху не нарушаліся.

Хто-ж у гэтым правініўся, того зьвязвалі, вявяроўкамі так, што галавой ён блізу датыкаўся да каленаў, і кідалі ў цёмную, сырую каморку на час да трох гадзінаў. На „жордачцы“ трымалі не даўжэй за два тыдні. Але і пасьля такога нядоўгага часу вязень, адбыўшы кару, выглядаў так, як быццам толькі-што выйшаў з бальніцы пасьля цяжкое хваробы.

За меншыя праступкі — значыць, праступкі крымінальнага характару, як п’янства і да таго падобныя, — садзілі ў карцар, дзе вязьні былі пазбаўлены пасьцелі і ня мелі нараў, дык спалі ўсе на падлозе ў старшэннай цясноце. Адзін ляжаў, паклаўшы галаву на брудныя боты суседа,