Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/83

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ным месцам, і я ведаю аб ім толькі з апавяданьняў маіх таварышоў, якія адбывалі тамака кару.

Вялізарны гмах былае царквы падзелены на дзьве часьці. У ніжняй часьці садзілі за меншыя праступкі, як зладзейства, бойкі і інш. Вязень меў права забраць з сабой пасьцель ды вопратку. Кара — апрача зьменшанага карнага пайка — была ў тым, што памяшчэньне гэнае не апалівалася, і гэтак зімой гэта была кара марозам.

Розьніца паміж нізам і верхнім паверхам была ў тым, што на версе вязьні ня мелі пасьцелі і аставаліся бяз вопраткі — у ваднэй бялізьне. Апрача таго — замест шыбаў у вокнах былі толькі калючыя драты... Улетку трымалі тутака даўжэй, зімой — карацей. Сюды пападалі пераважна абвінавачаныя ў спробе ўцячы ды гэтак-званыя „палітычныя“ праступнікі.

На нарах ляжаць блізу голыя людзі, тулячыся адны да адных, дрыжучы ад холаду. Дзеля таго, што ляжаньне побач не давала даволі цяпла, бо мароз даймаў і зьверху, і зьнізу, вязьні знайшлі іншы спосаб сагравацца. Яны тварылі гэтак званыя „штабелі“ — гэта значыць: клаліся адны на адных упоперак некалькімі радамі. Але тым, што былі ў ніжнім радзе дый у верхнім, было найхаладней: адны мерзьлі зьнізу, другія — зьверху. Дык дзеля справядлівасьці рады зьмяняліся: тыя, што былі нанізе ці наверсе, ішлі ў сярэдзіну — і наадварот.

Гэтак ратаваліся вязьні на Сякірцы ад за-