Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/82

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лавецкага Крэмля вялі з ізалятара вязьняў — на расстрэл.

Сабака, дзякуючы свайму шостаму пачуцьцю, загадзя ведаў аб лёсе свайго гаспадара і прыбег на апошняе з ім разьвітаньне...

Востраў Конд.

У адлежнасьці 133 кілямэтраў ад Саловак ёсьць востраў Конд. Каб пазбыцца калекаў і іншых няздольных да працы вязьняў, іх высылалі вось на гэты востраў. Трэба адзначыць, што знатную колькасьць калекаў давалі лясныя работы, дзе вязьні ці адмаражывалі сабе ногі, ці самі сябе калечылі, адсякаючы пальцы на руках.

На востраў Конд ссылалі гэтак сама салавецкую адміністрацыю за розныя праступкі, учыненыя ў лягеры.

Сякірка.

Другім, шмат страшнейшым месцам кары за праступкі, учыненыя на катарзе, была Сякірка. Гэта - гара на паўночна-ўсходнім краю Салавецкага вострава. На версе гэтае гары стаіць пабудаваная манахамі царква, у якой цяпер зроблены камеры для вязьняў.

На няйвышэйшым паверху царквы ёсьць марская ліхтарня, якая цяпер страціла сваё пачаткавае значэньне і служыць толькі дзеля выкрываньня марскіх уцёкаў вязьняў. На маё шчасьце, доля ня судзіла мне пазнаёміцца з гэтым страш-