Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

адказана, было рашуча забаронена. Усё гэта — тайна, якая будзе пахавана ў кучах спраў ИСО ды ў кашмарных успамінах таго, хто выйшаў жывы з цяжкое прыгоды.

Праходзілі месяцы, і мы забыліся аб сваіх таварышох, замкнёных у ізалятары. Ажно ў вадзін асеньні вечар да канцэрту варочаўшыхся з жыраваньня над морам чаек уварваўся новы, гэтак сама няпрыемны голас. Перед ізалятарам стаяў сабака і, выцягнуўшы морду ў кірунку аднаго з закрытых шчытамі вакон, дзіка выў.

Яго пазналі: гэта быў сабака аднаго з замкнёных у ізалятары вязьняў, Г-скага.

Быў тады йшчэ пэрыад Нэп’у, голаду ў лягеры ня было, і тыя, што жылі не ў вагульных бараках, маглі сабе дазволіць на такую роскаш, як утрыманьне сабакі. Г-скі быў кіраўніком аднаго з салавецкіх прадпрыемстваў, дык меў асобны куточак дзеля жыльля пры прадпрыемстве і гадаваў чатырохногага прыяцеля.

На гэнае сабачае выцьцё зьвярнулі адно гэтулькі ўвагі, што сабаку адагналі, ды ўраз аб’явіўся новы ўласьнік, які навязаў яму шнур на шыю і пацягнуў за сабой.

У той жа вечар — праз некалькі гадзін — жыцьцё ў лягеры замерла. Каманданты пілнавалі сваіх ротаў, каб ніхто ані носу на вуліцу не паказаў; ля прадпрыемстваў, дзе йшчэ працавалі, была пастаўлена варта. А праз пустыя вуліцы са-