Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/80

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

новы, таварыш Дехтерев, страляў ім ззаду ў галаву з нагану.

Пазьней масца экзэкуцыі было зьменена. Бо ля самага магільніку стаяў двупавярховы драўляны будынак, у якім жылі вязьні-жанчыны.

Улады прызналі, што жанчынам ня гожа прыглядацца да расстрэлаў, і перанесьлі экзэкуцыі ў дэзынфэкцыйную камеру — у межах крэмлёўскіх муроў. Гэта мела тую выгоду, што ў лёхах камеры ня было чутно стрэлаў, да таго-ж туды было блізка ад ізалятара — колькідзесят мэтраў цераз плошчу. Па сканчэньні экзэкуцыі прыяжджалі вазы з сельхозу, і змабілізаваныя дзеля гэтага каманданты ротаў складалі на іх трупы дый адвозілі за магільнік — да загадзя прыгатаванае ямы.

Яшчэ пазьней расстрэлы былі перанесены за 10 вёрст ад Крэмля — да мясцовасьці Саватьево; там жа была зарганівана карная рота, ў якой зачынялі кандыдатаў на той сьвет.

У вадзін веснавы дзень 1929 году разыйшлася па лягеру шаптаная з вуснаў да вуснаў вестка, што ў лягеры заарыштавалі звыш 70 асоб. Арышт адбыўся быццам з прычыны абвінавачаньня ў змове, меўшай на мэце захапіць адзін з параходаў, што ходзяць паміж Салоўкамі і Кемью. Праз пару месяцаў каля 30 асоб звольнілі. Даведацца, што ім закідалі, якія задавалі пытаньні, было немагчыма, бо ўсе яны, вызваліўшыся з бяды, заўзята маўчалі. Дый наагул апавядаць аб тым, што пытаўся сьледчы судзьдзя і што яму было