Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/79

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сам адказывае на пытаньні, а мучыцель з усьмешкай гаворыць:

— Ну, спіце! гэту ночку можаце йшчэ праспаць спакойна! — і выходзіць...

Расстрэлы адбываюцца ўвечары. Па загаду ИСО спыняецца ў лягеры ўсялякі рух. Каманданты ротаў пилнуюць, каб ніхто вонкі ня выходзіў. Тых, хто працуе ў прадпрыемствах, не выпускаюць за муры будынку. Да ізалятара ўваходзяць урадоўцы і выводзяць стуль засуджаных у аднэй бялізне, зьвязаных парамі за рукі.

Перад абліччам сьмерці.

Як розна трымаюцра людзі перад абліччам сьмерці! Індывідуальнасць кожнага выяўляецца ў гэты мамэнт найбольш ярка. Адзін кідаецца на калены, скуголіць, хапае сваіх катаў за ногі: „Таварышы! Пачакайце! Яшчэ часінку!“ і г. д. Іншы з страшнымі праклёнамі, з вачыма набраклымі крывёй, кідаецца на канвой, алё хутка — пасьля моцнага ўдару кулаком па галаве — цішэе. Яшчэ іншы гарланіць, пяе распусныя песьні, як быццам уласным крыкам хоча заглушыць у сабе страх сьмерці. Але большасьць ідзе пакорна, ногі ня слухаюцца, млеюць, дык іх цягнуць пад рукі, каб не паваліліся й ня спынілі паходу засуджаных...

Да 1928 году расстрэлівалі на магільніку пры сьвятле ліхтарняў. Засуджаныя станавіліся на краю выкапанае для іх ямы, і тутака адзін із супрацоўнікаў ИСО, часта — сам начальнік гэнае уста-