Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чы контр-рэвалюцыі, — як там кожная установа, завод, фабрыка мае ў сваіх мурох вочы і вушы ГПУ, ды часта сябры аднае сям’і баяцца адзін аднаго, — гэтак сама і тут, на Салоўках, кожная рота, кожнае прадпрыемства, кожная камера мае свайго тайнага канфідэнта ИСО.

Хто моліцца, мусіць рабіць гэта няўзнак; хто хоча з нечым даверыцца прыяцелю, шэпча аб гэтым навуха, аглядаючыся, каб няведамы канфідэнт ИСО не падхапіў якога адарванага сказу ды не сфабрыкаваў з яго — пры помачы ўласнае фантазіі — нейкага абвінавачаньня. Калі справядліва гаворыцца, што і сьцены маюць вушы, дык гэта трэба аднесьці перед усім да савецкіх сьцен.

Ізалятар.

Калі проці вязьня пачыналася справа, дык яго перад усім пераводзілі з ягонае роты ў гэтак-званы ізалятар. Гэта — вязьніца ў вастрозе. У ізалятары нельга курыць, паёк тут паменшаны, вязень сядзіць увесь час адзін, закратаваныя вокны ў ягонай камеры прыкрыты звонку шчытам, каб пазбавіць яго ня толькі ўсякае магчымасьці зносінаў з вонкавым сьветам, але і сонечнага сьвятла. Не выключаюцца і мукі маральныя. Будзяць, дапрыкладу, вязьня ўначы і пытаюцца, як яго прозьвішча, імя, імя бацькі. Гэткія пытаньні задаюць звычайна засуджаным на кару сьмерці, калі бяруць на расстрэл. Дык вязень, думаючы, што ўжо для яго прабіла апошняя гадзіна, здушаным гола-