Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/77

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цыі — гэтак-званых вольных людзях. Гэта есьць былыя агенты ГПУ, якіх за розныя драбнейшыя правіннасьці на службе ссылаюць на Салоўкі — на становішчы начальнікаў лягеру і іншыя падобныя. За цяжэйшыя правіннасьці іх прысылаюць сюды, як вязьняў, на тэрмін ад трох да дзесяцёх гадоў. Дый у такім выпадку яны далей працуюць у сваей старой галіне, выпаўняючы розныя функцыі ў ИСО.

ИСО.

ИСО — „инспекционно-следственный отдел“ — вядзе сьледзтва аб праступках вязьняў, учыненых падчас адбываньня кары, і апрацоўвае характерыстыкі вязьняў — на падставе даносаў сваіх супрацоўнікаў. Да гэтае установы належыць такжа выпаўненьне сьмяротнага прысуду, калі калегія ГПУ ў Маскве на падставе праведзенага на месцы ў Салоўках праз ИСО сьледзтва, эасуджае на кару сьмерці.

Аб кожным вялікшым праступку, як: спроба ўцячы, саботаж і да таго падобнае, — перш вядуць сьледзтва агенты салавецкага ИСО, а пасьля справа перасылаецца на разгляд маскоўскага ГПУ. У салавецкай гутарцы гэта называацца: „дастаць цэнтральную справу“ — і гора таму, чыя справа пайшла ў Маскву!

Як у Саветах жыцьцё на волі аблутана — быццам нявідочнай сеткай павучыньня — сецьцю гэтак-званых „сексотаў“ („секретных сотрудников“ — канфідэнтаў), якія ўсюды прынюхіваюцца, шукаю-