Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рых на Салоўках — вялізарны. Апрача вэнэрычных хваробаў тутака хварэюць на цынгу, сухоты, скульлё, ня лічачы пошасьці тыфусу, якая ад часу да часу выбухае.

Кожны дзень у 5 гадзін раніцы расчыняецца галоўная брама Крэмля і стуль выяжджае — з двума праважатымі-санітарамі ў белых хвартукох і даўгіх чорных гумовых рукавіцах — воз з устаўленай на ім вялізарнай скрыняй. Скрыня можа зьмясьціць у сабе да васьмёх трупаў. Хавалі нябожчыкаў на старым манастырскім магільніку, непадалёк ад муроў Крэмля, за „женротай“. Тамака заусёды была прыгатавана яма, разьлічаная на 200 трупаў. Сюды санітары скідалі із скрыні прывезеныя трупы і прыкрывалі яму дошкамі. Дошкі закладалі ня вельмі шчыльна, дык удзень можна было вельмі добра бачыць у яме панакіданыя без парадку целы мужчын і жанок, старых і маладых. Ролькі тады, як у яме набіралася предугледжаная колькасьць трупаў, яе засыпывалі зямлёй.

Вязьні называлі гэныя ямы так, як жаўнеры называюць на вайне агульныя магілы „брацкія магілы“. Узімку „брацкія магілы“ не псавалі паветра, але няма што й казаць, які страшэнны смурое ішоў з магільніку ўлетку...

∗     ∗

Ніхто самахоць на гэты выкляты востраў ня едзе. Не кажу аб вязьнях — пэўне-ж, не самахвотных, — але аб вышэйшай, нячысьленай адміністра-