Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Жывуць скромна толькі жанчыны калекія ды старыя бабы.

Разьвітая прастытуцыя выклікае значнае пашырэньне вэнэрычных хваробаў. Асобы, якія стаяць блізка да санітарных спраў у лягеры, кажуць, што каля 80 процантаў жанок хварэе на розныя вэнэрычныя хворасьці, але толькі палова іх шукае лекарскае помачы. Дый паміма гэтага нястача лекаў не дае магчымасьці змагацца з вэнэрычнымі хваробамі.

Усё лягернае жыцьцё плыве пад сьцягам агіднае маскоўскае лаянкі. Лаюцца будзячыся зо-сну, лаюцца, ідучы на работу і варочючыся з работы, лаюцца ў калейцы на абед, лаюцца, калі радуюцца і калі сумуюць, адным словам — пры кожнай нагодзе. Але такое агіднае лаянкі, якую чуваць у сьценах „женроты“, рэдка пачуеш у мужчынскіх ротах. Жанчына заўсёды і ўсюды бывае больш сварлівая за мужчыну, а ў лаянцы як-быццам смакуе, любуючыся найагіднейшымі словамі, пад той час як мужчына лаецца блізу нясьведама, ня ўдумываючыся ў зьмест таго, што гаворыць.

Крымінальны элемэнт робіць шмат вялікшы ўплыў на жанок, чым на мужчын. Жанчына на Салоўках дэмаралізуецца шмат хутчэй, чым мужчына.

Магільнік.

Сярод вязьняў ёсьць, ведама, і лекары. Работы яны маюць вельмі многа, бо-ж цроцант хво-