Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чым адрозьніваецца ад стравы дарослых, галоўную складовую частку якое прадстаўляе соленая рыба.

Здаралася, што жанчына мела сувязь толькі з адным мужчынай. Аднак, характэрнай рысай гэткіх сувязаў была іх кароткая трываласьць. Калі аб гэткай сувязі даведывалася ўлада, дык гэткую пару звычайна разьдзялялі: яе або яго высылалі на іншы востраў. У выніку гэтага — колькі сьлязінак пры разлуцы (найчасьцей — назаўседы!), і — ён знаходзіў новую пацяшыцельку, яна — іншага „хахаля“.

„Женрота“ эьмяшчалася ў двупавярховым драўляным будынку за мурамі „Крэмля“ — пры магільніку. У 1927—30 гадох расстрэлы адбываліся звычайна зьмярканьнем на магільніку. Тады жанчыны ў бараку тушылі агонь і праз вокны прыглядаліся да экзэкуцыі, якая адбывалася на магільніку пры сьвятле ліхтарняў.

Раз (было гэта ў 1930 годзе) здарылася, што на магільнік прывялі на расстрэл былага чэкісту С., „хахаля“ пані П. Ён кіраваў ляснымі работамі на Салоўках і быў засуджаны на кару сьмерці за службовыя надужыцьці. Пані П. (да рэвалюцыі — жонка міліянэра, расейскага фабрыканта) праз акно сваей камеры прыглядалася разам з таварышкамі да экзэкуцыі. Ведама — быў плач, спазмы, абамленьне, чуханьне...

А праз два тыдні пані П. пацешылася па сваей утраце. Новы „зав“ заступіў свайго папярэдніка.