Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ры, кіненай на жыр шакалям. Гэткага пацяшыцеля — пры значнай колькаснай перавазе мужчын на Салоўках — знайсьці было нятрудна, і з гэтым выбранцам свайго сэрца жанчына дзялілася тым, што даставала ад прыпадковых „хахаляў“ за дадзеную ім любоўную ўцеху.

Тут мае пяро на мамэнт прыпыняецца. Баюся, што чытач не паверыць таму, што пішу: гэта-ж такое жудаснае! Аднак, гэта факт — і зусім не выключны...

Жанкі, якія мелі дзяцей пры грудзёх, даставалі дадатковы „паёк“ для дзіцяці: жменьку цукру, крыху малака, кусочак шэрага хлеба. Вось жа здаралася, што маці аддавала гэны дзіцячы „паёк“ свайму „хахалю“, а дзіця... жмакала ўвесь дзень размочаны сьліной маткі драбок чорнаго хлеба.

Для дзяцей больш чым аднаго году існаваў спэцыяльны прыпынак у асобным, чыстым дамочку ў лесе. Паколькі гэта было магчыма, савецкія ўлады стараліся ўзгадоўваць гэных дзяцей як належа. Спасярод вязьняў-жанок набіралі патрэбную лічбу нянек, якім аддавалі дзяцей пад апеку. Прадстаўнікі ўлады часта даведываліся ў гэны прыпынак і пілнавалі, каб дзецям ня было крыўды. Быў час, калі емінныя справы на Салоўках былі лепшыя, — дык тады дзяцей кармілі рыжам, малаком, давалі паддастаткам цукру, ды нават дзіцячая кухня атрымлівала белую пшонную муку. Аднак, цяпер страваваньне лягеру наагул гэтак пагоршылася, што і дзіцячая страва мала