Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Месцам сустрэчаў улетку былі зарасьлі салавецкага лесу, узімку — розныя закуткі — тайнікі, якія можна было наймаць у тых, хто меў туды доступ дзякуючы свайму службоваму становішчу. Гэтак хурманы прыймалі „закаханыя пары“ ў стайні на саломе, начны стораж уступаў за грошы сваю будку, тэатральны рэквізытар даваў месца ў складзе рэквізытаў. Здаралася, што кабета — камандант „женроты“ аблягчала аддадзеным пад яе апеку жанчынам сустрэчы з мужчынамі — за грошы. Бывала, што спрытныя й адважныя мужчыны праз вокны „женроты“ пралазілі ў самы барак, каб правесьці ночку побач з сваей „укаханай“... на агульных нарах, рызыкуючы, што начны абход зловіць яго на месцы праступленьня...

Побач з прастытуцыяй цьвіло сутэнэрства. Гэта зусім ня значыць, што сутэнэр быў апякуном і абаронцам сваей карміцелькі: ад каго ці ад чаго мог бы ён яе бараніць — дый як? Не: гэта для жанчыны была папросту патрэба яе сэрца.

Маючы некалькі палюбоўнікаў або, як іх у салавецкай гутарцы называлі: „хахаляў“, якія ці то прыносілі ей ежу або грошы, ці то стараліся аб тое, каб ей давалі лягчэйшую працу, — кабета адчувала патрэбу мець адначасна мужчыну, якому магла-б аддавацца зусім не дзеля карысьці, з якім хацела дзяліцца бедамі свайга штодзеннага жыцьця, выплакаць перад ім сваю трагэдыю ахвя-