Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

му“... Вось жа ім ня толькі не далі дазволу вярнуцца на бацькаўшчыну, але заарыштавалі і саслалі на 10 гадоў на Салоўкі. Бо яны лішне многа ведалі аб савецкім гаспадарстве, мелі павагу сярод работніцкіх масаў сваей бацькаўшчыны і маглі-б пашкодзіць камуністычнай акцыі ў Вэнгрыі.

Жанчыны на Салоўках.

Сярод многаязычнае масы сагнаных з усіх канцоў Эўропы і Азіі на Салоўкі вязьняў ёсьць 17 — 18 процантаў жанок. Як і сярод мужчін, бачыш тутака прадстаўніц самых рознастайных нацыянальнасьцяў і клясаў. Ёсьць беларускі і полькі, украінкі і фінкі, башкіркі, якуткі, грузінкі, армянкі, угоркі, немкі і г. д

Ад зладзейкі да прыдворнае дамы, ад прастытуткі да манашкі — усе ступені сацыяльнае лесьвіцы маюць сярод іх свае прадстаўніцтва. Гэтая маса абарваных, пакрытых — як і мужчыны — вошамі жанок месьціцца ў асобным бараку, які мае назоў „женроты“ (жаноцкае роты). І тут, як у мужчын, пануе вастрожны рэжым, жанчына — камандант (вязень) мае тую-ж форму — чорныя кляпы на бушлаце з адпаведнымі бляшанымі нашыўкамі.

Хаця жанкі спатыкаліся з мужчынамі пры рабоце, у канцэлярыях, на тарфянішчы і г. д, — усякае сябраваньне паміж мужчынамі й жанкамі было забаронена. Каралі ня толькі за „любоў“, але й за нявінную гутарку пры спатканьні, за некаль-