Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ства, здабыць ягоную ласку ды такім чынам папасьці ў гэны сьпісак, аб якім усе лятуцяць.

Аднак, ня гледзячы на гэтую сыстэму заганяньня да працы і вызыску людзкое сілы да апошніх межаў, работа не давала пажаданых вынікаў. Заўсёды нешта неўдавалася. Ці то шавецкія варштаты ня выпаўнілі заказаў, прадугледжаных у пляне работ, ці цагельня падвяла, ці йзноў тартак зацягваў выпаўненьне дадзенага яму заданьня, ці нешта іншае кульгала. Ведама, у такіх выпадках за невыкананьне пляну адказваюць займаючыя адказныя становішчы вязьні, і той, хто ўчора пачуваўся панам, сяньне варочаўся да палажэньня звычайнага работніка, або — яшчэ горш! — трапляў у карную роту.

У 1928 годзе на Салавецкім востраве было звыш 10,000 вязьняў. Сярод гэткае вялікае грамады сустракалі мы прадстаўнікоў самых рознастайных нацыянальнасьцяў, якія ўваходзяць, або й не ўваходзяць у склад СССР. Ад якутаў з прыплюснутымі тварамі да сыноў Каўказу з арлінымі насамі, ад фінаў да узбэкаў, ад немцаў да кітайцаў. Бачыў я даволі многа уграў (вэнгерцаў). Пасьля рэвалюцыі ў Вэнгрыі камсамольская моладзь, прыймаўшая ўчасьце ў рэвалюцыйным руху, масова ўцякала ў Расею. Аднак, пажыўшы тутака некалькі гадоў, захацела вярнуцца на бацькаўшчыну, гатовая лепш адбыць пару гадоў кары ў сваей „капіталістычнай“ дзяржаве, чым жыць далей на „волі“ ў краіне „будуючагася сацыяліз-