Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шынелі, з тэй толькі розьніцай, што на каўняры замест чырвонае адзнакі носяць чорную. І трэба сцьвярдзіць, што гэтыя нявольныя наглядчыкі былі шмат сражэйшыя, шмат больш вымагаючыя і — шмат менш гуманітарныя ў адносінах да сваіх таварышоў — вязьняў, чым наглядчыкі вольныя. Бо на Салоўках заведзена такая сыстэма, што кожны, хто меў нейкую ўладу, прыгнятаў тых, хто яму падлягаў: дзясятнік бязьлітасна адносіўся да звычайнага работніка, кіраўнік прадпрыемства быў пастрахам для ўсіх ніжэйшых працаўнікоў. Кожны стараўся выслужыцца, падлабуніцца начальству, дастаць нейкую палёгку — ці то дазвол жыць у асобнай каморцы пры прадпрыемстве замест у агульнай, поўнай клапоў роты, ці пазваленьне на куплю нейкіх прадуктаў, ці — і гэта было найважней! — папасьці ў сьпісак тых, якім зьмяншалі час адбываньня кары.

Зьмяншаньне кары.

Раз у год, у восені, прыяжджала на Салоўкі камісія з Масквы, якая складалася з вышэйшых агентаў ГПУ з Глебам Бокім, апякуном салавецкага лягеру, на чале. Камісія пару дзён палявала ў салавецкіх лясох, вечарамі банкетавала, а ўрэшце падпісывала сьпісак вязьняў, якім зьмяншалася кара на паўгоду, на год, а часам, й на два гады. Сьпісак быў ужо загадзя прыгатаваны туэйшым начальствам, дык ня дзіва, што кожны стараўся нечым выбіцца ў вачох гэтага началь-