Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кага лета — разводзіць адно толькі бульбу, капусту, рэпу ды моркву. Збожжа не дасьпявае. На марскім узьбярэжжы ў бараках жывуць рыбакі, якія дастаўляюць вастрожнай адніністрацыі сьвежую рыбу, а што йшчэ важней — выяжджаюць на лоўлю знамянітых салавецкіх селядцоў, якія тут-жа і соляць, запакоўваюць у бочкі да высылаюць. Бо салавецкія селядцы празначаны на экспорт. Толькі вышэйшая адміністрацыя на Салоўках мае права на гэтыя „ласоткі“: вязьням іх не даюць.

У-ва ўсіх гэтых установах і прадпрыемствах працуюць толькі вязьні: яны тутака і за інжынераў, і за аграномаў, кіраўнікоў, кнігаводаў, майстроў, работнікаў. Бо тут сустракаюцца прадстаўнікі самых рознародных прафэсіяў: прафэсары, артысты, інжынеры, музыкі, лекары, акрабаты, зямляробы, танцоўшчыцы, работнікі, ксяндзы, папы, афіцэры старое расейскае арміі, судзьдзі з царскіх часоў, а побач з імі — зладзеі, бандыты, усялякія афэрысты, прастытуткі, чэкісты, хабарнікі і інш.

Мала таго: большую частку надзірацеляў набіраюць спасярод вязьняў. Гэтак званы вольны нагляд (з невязьняў) складаюць ледзь некалькі дзесяткаў асоб. Рэшта — гэта былыя чэкісты ці бальшавіцкія вайсковыя, якіх выслалі ў лягер за розныя праступкі, ды якія выпаўняюць адпавядаючыя іх спэцыяльнасьці абавязкі. Як і вольныя наглядчыкі, яны маюць стрэльбы і даўгія савецкія