Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Краявід тутака маляўнічы — асабліва ўвосені, калі лісьцястыя дрэвы ўбяруцца ў залатыя калёры, што сьветлымі плямамі адбіваюцца на цёмнай зелені елак.

Лавіць рыбу ў салавецкіх азёрах вязьням срога забаронена, бо ў вазёрах бальшавікі гадуюць ондатру, — нешта кшталтам пацука, шэрасерабрыстая хутра якое цэніцца вельмі дорага. Ондатры жывуць у вадзе, як бабры, і легка пападаюцца на кручок, закінены на рыбу.

Цэнтрам салавецкага жыцьця ёсьць гэтак званы „Крэмль“; гэта — камплекс былых манастырскіх будынкаў, акружаных навакол таўстым мурам. Колішнія цэрквы, саборы, цэлі манахаў — усё перароблена на памяшчэньні дзеля вязьняў. З пяцёх брамаў, якія вядуць у гэту крэпасьць, толькі адна адчынена для вязьняў; пры ёй і ўдзень, і ўначы стаіць варта, пускаючы толькі тых вязьняў, якія маюць выданыя ўладамі пропускі.

Крэмль разам з навакольнымі будоўлямі прадстаўляе як-быццам самаздавальняючаеся мястэчка, у якім ёсьць розныя неабходныя дзеля вялікшага згуртаваньня людзей установы. Дык ёсьць тутака гарбарня, закладзеная ашчэ тады, як на востраве жылі манахі, ёсьць фабрыка, якая вырабляе неабходныя для салавецкіх параходаў мэталёвыя часткі, ёсьць электроўня, цагельня, кравецкія й шавецкія варштаты, тартак, млын, ганчарня; тутака-ж дабываецца торф і вядзецца сельская гаспадарка, якая — з прычын лішне карот-