Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ду з апошняй партыяй пасажыраў. — Загудзелі вінты, густыя клубы дыму бухнулі з коміну, і „Нева“, кіданая хвалямі, панесла нас к нязнаным ды гэтак пажаданым Салоўкам.

Змокшыя, ляскаючы ад холаду зубамі, тулячыся да сваіх клумкаў, наваленых на палубе параходу, плылі мы па ўзбураным маёвым віхрам Белым моры. Ад часу да часу хваля, пераліваючыся праз палубу, аблівала нашы манаткі і нас, ужо даволі прамокшых падчас перацягваньня лодкі.