Старонка:У капцюрох ГПУ.pdf/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У канцы траўня лёд на Белым моры пачаў чарнець, таяць, урэшце — растаяў. Вязьні, стоючы вышэй кален у сьцюдзёнай, як лёд, вадзе, зьбівьлі плыты, якія меў цягнуць параход ажно да Архангельска.

29 траўня прышоў да нас першы параход. Пад раніцу ўгледзілі мы на хвалях — за поў кілямэтра ад берагу — невялічкі параходзік тыпу ледаколу. Гэта была „Нева“[1].

У вадзін міг па ўсенькім лягеры разыйшлася радасная шмат для каго навіна: казалі, што засуджаных на дзесяць гадоў вывезуць на „Неве“ на Салоўкі.

Усе верылі, што на Салавецкім востраве мы знойдзем лепшыя варункі жыцьця. Апавядалі, што тамака можна дастаць працу паводле сваей спэцыяльнасьці, што рабочы дзень тамака трывае ад 8-ёх да 10-ёх гадзін, што даюць розныя іншыя палёгкі, да якіх мы тужліва ўздыхалі.

Усе былі узбуджаныя. Настрой панаваў гарачы. Кожны сьпяшаўся ліквідаваць свае справы на востраве Мяг. Адзін выплачываў свае даўгі, другі спаганяў пазычаныя некаму грошы; прыяцелі, якія меліся неўзабаве разлучыцца — мо на-

  1. „Нева“, якая праз тры гады пасьля гэтага, едучы з Архангельска на Салоўкі, затанула ў Белым меры з усімі людзьмі нейкім таёмным спосабам. Выратаваўся толькі адзін вязень — матрос, якога знайшлі на адным востраве, але аб прычыне катастрофы і ён ня мог нічога сказаць, тым больш, што ад нэрвовага ўстрасеньня падчас катастрофы — здурнеў.